Вярнуцца ў пачатак

Кіраўніцтва карыстальніка Money Manager Ex

Увядзенне

Money Manager Ex (MMEX) — гэта персанальная сістэма кіравання грашыма для ўсіх, хто пачынае сачыць за сваімі грашыма і звычкамі вытратаў. MMEX зыходіць з простых прынцыпаў, дазваляючы паспяхова распараджацца сваімі грашыма ўсім, хто не валодае ведамі ў галіне фінансаў і агульнага бухгалтарскага ўліку. MMEX робіць гэта, спрабуючы мадэляваць рэальны фінансавы свет, каб дапамагчы вам (карыстальніку) падтрымліваць нашыя асабістыя фінансы. Праграмнае забеспячэнне Money Manager EX мае адкрыты зыходны код і бясплатнае ў выкарыстанні.

Асноўная мэта MMEX — гэта спрасціць працэс адсочвання фінансавай інфармацыі ў простай у выкарыстанні праграме, якая можа быць выкарыстана ў звычайным рэжыме па меры неабходнасці, каб дапамагчы нам адсочваць, адкуль бяруцца нашы грошы і, што больш важна, куды ідуць нашы грошы, для таго, каб прымаць лепшыя фінансавыя рашэнні для вашай будучыні.

Думайце пра Money Manager Ex як пра камп'ютарную чэкавую кніжку, якая дазваляе збалансаваць вашыя рахункі, арганізаваць, кіраваць і ствараць справаздачы аб сваіх фінансах.

Гэта таксама выдатны спосаб быць у курсе вашай фінансавай спраможнасці.

Мэта гэтага кіраўніцтва — даць вам (карыстальніку) некаторыя асноўныя інструкцыі па выкарыстанні MMEX. Гэта кіраўніцтва будзе развівацца па меры развіцця праграмы. Так што праверце сістэму даведкі з кожным абнаўленнем і паглядзіце, што новага і як лепш выкарыстоўваць MMEX.

Праца над паляпшэннем фінансавага дабрабыта

Дзеля таго, каб стаць фінансава арганізаваным, патрабуецца пэўная дысцыпліна. Фінансавае кіраванне можа ўскладніцца, калі нямае дакладнага разумення таго, колькі грошай мы атрымліваем, гэта лічыцца унёскамі, а сколькі з'яўляюцца выдаткамі, гэта значыць, колькі грошаў мы вытрачаем.

Позыка звычайна ўзнікае, калі наш грашовы паток абмежаваны, таму што нашы выдаткі перавышаюць нашы унёскі. Тады нам трэба пазычыць грошы, каб падтрымліваць грашовы паток, каб мы маглі набыць неабходныя рэчы.

Першы крок на шляху да паляпшэння фінансавага стану — гэта вядзенне добрых фінансавых справаздачаў. Толькі тады, калі мы дакладна разумеем, куды ідуць нашы грошы, мы можам прыняць абгрунтаванае рашэнне аб тым, дзе скараціць нашыя выдаткі, калі наш грашовы паток стане невялікім. Калі нам сапраўды трэба пазычаць грошы, мы таксама можам лепш кіраваць сваімі позыкамі.

Ці разумелі вы, што за мінулыя 365 дзён вы купілі каву у вулічнай кавярні на 500 даляраў? Можа вы зараз лічыце, што 500 долараў лепш было б выдаткаваць на абнаўленне смартфона да найноўшай топавай мадэлі? Або нечаканы рамонт ноўтбука, што раптам стаўся ўчора? Вядома, няма слушнага ці хібнага адказа на тое, як вы павінны марнаваць свае грошы. У рэшце рэшт, менавіта вы зарабілі гэтыя грошы і маеце права вытрачаць іх так, як лічыце патрэбным. Але вы заўсёды можаце прымусіць свае грошы зрабіць для вас больш, чым зараз.

Вось дзе можа дапамагчы праграма для асабістых фінансаў. Яна дапаможа вам паглядзць пад рознымі кутамі на фінансавыя дадзеныя, каб лепш зразумець, што адбываецца. Заўсёды памятайце, што праграмнае забеспячэнне можа быць настолькі карысным, наколькі карыснымі з'яўляюцца дадзеныя для апрацоўкі. Некарысныя дадзеныя — некарысная праграма. Але калі вы пачалі думаць нават пра выкарыстанне праграмнага забеспячэння асабістых фінансаў, вы на шляху да таго, каб кожны рубель падлічваўся.

Прачытайце, як працаваць з Money Manager Ex.

Слоўнік Money Manager Ex

Money Manager EX мадэлюе рэальны свет, каб дапамагчы нам падтрымліваць свае асабістыя фінансы.

Звычайна мы атрымліваем грошы ад кагосьці за паслугу, якую мы прадстаўляем, або прадукт, які прадаем. Гэта расцэньваецца як прыбытак або як унёсак у нашай праграме. Калі мы купляем тавар або карыстаемся паслугай, то грошы, якія мы вытрачаем, расцэньваюцца як спісанні або выдаткі. У MMEX людзі, якія даюць нам грошы ці атрымліваюць іх, лічацца атрымальнікамі.

Калі мы спадзяёмся, што мы не марнуем усе грошы, якія атрымліваем, нам, відавочна, спатрэбіцца месца для захоўвання нашых грошаў. Гэта, як правіла, нейкая фінансавая ўстанова або некалькі ўстановаў, або нашая кішэнь. MMEX пазначае гэтыя варыянты як рахункі.

Калі мы марнуем або атрымліваем грошы, мы разглядаем гэта як аперацыю, і прычына нашых даходаў або выдаткаў — нашая катыгорыя. Часам нам трэба будзе персасоўваць грошы з аднаго месца да іншага, напрыклад, здымаць грошы ў банкамаце, і гэты від аперацыі вядомы як пераказ.

Гэта можна спрасціць, як паказана на наступнай схеме:

Асноўныя прынцыпы MMEX

Яшчэ адна важная рэч, якую варта ўлічваць, — гэта валюта, якую мы выкарыстоўваем для здзяйснення аперацыяў.

Каб весці улікам усіх гэтых рэчаў, MMEX выкарыстоўвае базу дадзеных для захоўвання і злучэння ўсіх гэтых сутнасцей разам.

Рэкамендацыі

База дадзеных, якую стварае MMEX, вядомая як .mmb файл, становіцца важным файлам для турботы. У залежнасці ад абставінаў можна выкарыстоўваць такія функцыі бяспекі, як шыфраванне, што выкарыстоўвае файл .emb. Тут мы можам далучыць пароль да базы дадзеных і будзе патрабны пароль пры кожным адкрыцці MMEX.

Як і ў любой кампутарнай сістэме, дадзеныя, якія мы маем, ёсць важнымі для нас і таму павінныя абараняцца ад збояў у працы сістэмы. MMEX мае сістэму рэзервовага капіявання, у якой ён можа ствараць датаваную копію пры адкрыцці базы дадзеных і/або ствараць датаваную копію базы дадзеных пры выяўленні змяненняў. Для кожнай базы дадзеных захоўваецца да 4 рэзервовых копіяў пры запуску дадатка, падчас ўнясення змяненняў і пры зачыненні дадатка.

Стварэнне новай базы дадзеных

Пры першасным запуску MMEX паспрабуе прачытаць апошнюю адчыненую базу дадзеных. Калі базы дадзеных не было, карыстальніку прапануецца адкрыць існуючую базу або стварыць новую.

Калі вам трэба стварыць новы файл базы дадзеных, у меню абярыце ФайлНовая база дадзеных.

Вам прапануюць пазначыць новае імя для вашага файла базы дадзеных .mmb і у вызначаным вамі месцы. Ваш новы файл базы дадзеных будзе створаны, і Майстар новай базы дадзеных будзе адлюстроўвацца, каб дапамагчы вам ініцыялізаваць новую базу дадзеных і дапамагчы ў стварэнні першага рахунка.

Майстар стварэння новай базы дадзеных папросіць вас абраць асноўную валюту і імя карыстальніка.

MMEX пастаўляецца з наборам валютаў па змаўчанні, якімі можна карыстацца ў адпаведнасці з наладамі валюты ў вашай краіне. Новыя рахункі будуць выкарыстоўваць гэтую наладу асноўнай валюты асноўнай валюты па змаўчанні. Гэта дазваляе рахункам з розных краінаў адлюстроўваць кошт у асноўнай валюце.

Каб дапамагчы вызначыць прызначэнне базы дадзеных, патрабуецца імя карыстальніка. Гэта неабавязкова, бо выкарыстоўваецца толькі ў якасці загалоўка на галоўнай старонцы і ў справаздачах.

Пазней пры неабходнасці можна змяніць абедзве гэтыя налады, выбраўшы меню: ПрыладыПараметры.

Імя базы дадзеных будзе адлюстроўвацца ў радку загалоўка, што дапаможа нагадаць вам, які файл базы дадзеных адкрыты. Новы файл базы дадзеных .mmb не зашыфраваны.

Стварэнне новых рахункаў

Пры стварэнні новага файла базы дадзеных вам аўтаматычна будзе прапанавана стварыць новы рахунак.

Каб стварыць новы рахунак уручную, у меню абярыце РахункіНовы рахунак.

Гэта выкліча Майстра дадавання рахунка. Майстар дапаможа ў зборы важнай інфармацыі аб назве і тыпе рахунка. Тып уліковага запісу не змяняецца, але імя можна змяніць пры рэдагаванні інфармацыі аб рахунку.

Назва рахунку: гэта абавязковае поле. Раім абіраць унікальную назву, што звязаная з рыальным рахункам. Прыклад: У Прыёрбанку у нас ёсць ашчадны рахунак і крыдытны рахунак карты Visa. Вы маглі б назваць свае рахункі як Прыёр ашчадны і Прыёр Visa.

Тып рахунку: MMEX падтрымлівае некалькі тыпаў рахункаў.

Дыпазітны рахунак
Гэта найбольш распаўсюджаны тып рахункаў, што выкарыстоўваюцца у MMEX, і можа утрымліваць найбольш распаўсюджаныя тыпы рахункаў, такія як дыпазітныя рахункі, ашчадныя рахункі і рахункі крыдытных картаў. Таксама вядомы як банкаўскі рахунак і падтрымлівае тры віды аперацыяў. Гэта спісанне, унёсак і пераказ.
Тырміновыя рахункі
Падобныя да дыпазітных рахункаў, за выключэннем таго, што яны з'яўляюцца ў іх уласным раздзеле на галоўнай старонцы і могуць быць паказаныя або схаваныя для звычайнага дзённага выкарыстання. Для лепшага тлумачэння глядзіце прыклад налады рахунка.
Гэтыя віды рахункаў ахопліваюць спецыялізаваныя рахункі, такія як наяўныя рахункі, рахункі банкаўскіх іпатэчных крэдытаў, крыдытныя рахункі або інвестыцыйныя рахункі з рыгулярнымі прыбыткамі або вытратамі, за якімі трэба сачыць. Гэтыя рахункі маюць уласны раздзел балансу на галоўнай старонцы. Гэтыя рахункі таксама падтрымліваюць тры віды аперацыяў.
Інвестыцыйны рахунак
Іншы тып рахунку, які падтрымлівае MMEX, — гэта інвестыцыйны рахунак. Гэты тып рахункаў дазваляе адсочваць інвестыцыі ў акцыі/аблігацыі/паявыя фонды і, магчыма, іншыя інвестыцыі, якімі вы можаце валодаць.

Каб слушна наладзіць рахункі, у вас павінна быць інфармацыя пра баланс рахункаў, якія вы хочаце дадаць у MMEX. Вы можаце атрымаць гэтую інфармацыю са сваёй апошняй выпіскі з банка, інвестыцыяў і крыдытных картаў. Каб адсочваць дадатковую інфармацыю аб гэтым рахунку, пры жаданні вы можаце ўвесці дадзеныя, такія як нумар рахунку, назву ўустановы, вэб-сайт, кантактную інфармацыю і інфармацыю аб дасяге. Вы можаце ўвесці дадатковыя звесткі аб рахунку ў поле для нататак.

Большасць рахункаў маюць у сабе нейкі баланс, напрыклад, у рахунку крыдытнай карты у вас бягучы баланс складае 2304,67 рублёў, вы можаце змясціць гэта значэнне ў поле зыходнага балансу. У далейшым вам трэба толькі дадаць аперацыі пасля той даты, калі ў вас быў пачатковы баланс.

Стан рахунку можна ўсталяваць як Адчынены або Зачынены. Зачыненыя рахункі менавіта гэта і азначаюць. Яны больш не актыўныя. Усталяванне гэтага статусу — гэта толькі спосаб схаваць візуальнае смецце ў дрэве навігацыі. Пастаянныя налады робяцца шляхам змены параметраў прагляду ў меню MMEXНалады → <1>Адлюстраванне, вы можаце схаваць закрытыя рахункі. Глядзіце парады па дрэве навігацыі.

Валюта: Гэта першапачаткова налада асноўнай валюты базы дадзеных, якая была першапачаткова паказаная пры стварэнні базы дадзеных. Вы можаце ўсталяваць валюту, якая звязаная з гэтым рахункам і можа адрознівацца ад асноўнай.

Курс валюты можна змяніць з дапамогай меню: ПрыладыАрганізаваць валюты.

Прыклад: Вы жывяце (а можа з'ехалі пасля жніўня 2020 года) ў Беларусі, выкарыстоўваеце даляры ЗША і маеце дадатковы банкаўскі рахунак у рублях. Большасць вашых рахункаў у доларах ЗША. Які рэальны кошт вашага рублёвага рахунку? Змяніўшы курс абмену беларускага рубля, вы зможаце атрымаць слушны кошт вашых рахункаў.

Вы таксама можаце пазначыць рахунак як Улюбёны. Гэта зноў жа выкарыстоўваецца для змены спіса рахункаў, што бачныя на панэлі навігацыі. Глядзіце парады па дрэве навігацыі.

Прыклад налады рахунка

У нас ёсць ашчадны рахунак у 1250 долараў, дыпазітны рахунак у 500 долараў, пазыка на MasterCard у 250 долараў, пазыка на Visa у 475 долараў, іпатэчны крыдыт на жыллё ў памеры 230 965 долараў і адукацыйны фонд для адпраўкі дзяцей у каледж у будучыні на суму 5 000 долараў.

Мы стварылі б наступныя рахункі:

Тып рахунку Назва рахунку Пачатковы баланс
Дыпазіт/заашчаджанні Заашчаджанне $1ʼ250,00
Дыпазіт $500,00
MasterCard -$250,00
Visa -$475,00
Term Іпатэка на жыллё -$230ʼ965,00
Адукацыйны фонд $5ʼ000,00

На галоўнай старонцы баланс будзе складаць 1ʼ025 долараў за дыпазітныя рахункі і -225ʼ965 долараў за тэрміновыя рахункі

Калі аплата ажыццяўляецца з вашага ашчаднага рахунка на карту MasterCard з дапамогай аперацыі пераказа, баланс на галоўнай старонцы застаецца ранейшым. Калі аплата ажыццяўляецца з вашых заашчажань у іпатэку вашага дома, баланс на галоўнай старонцы будзе адлюстроўваць выплату. Зараз вы можаце вызначыць суму грошай, якую вы маеце штодня. Рыгулярныя плацяжы таксама можна наладзіць з вашага ашчаднага рахунку на ваш іпатэчны рахунак з дапамогай перыядычных аперацыяў.

Рэдагаванне інфармацыі аб рахунку

Пасля таго, як вы стварылі рахунак, вы можаце рэдагаваць любое з палёў інфармацыі рахунка наступнымі спосабамі:

Гэта адчыніць дыялогавае акно рахунка, у якім неабходныя палі можна змяніць.

Адрэдагуйце дадзеныя рахунка, а затым выкарыстоўвайце кнопку Добра, каб захаваць інфармацыю аб рахунку.

Стварэнне новых аперцыяў

Пасля таго, як вы стварылі новы рахунак і выбралі неабходны рахунак з дрэва навігацыі або хатняй старонкі, да адлюстроўванага рахунку можна дадаць новыя аперацыі наступным чынам:

Дыялог новая/рэдагаванне аперацыі

Гэта дыялогавае акно з'явіцца для новых аперацыяў. Выкарыстоўвайце гэта дыялогавае акно, каб увесці наступныя дадзеныя:

Дата
Звычайна гэта дата аперацыі. Па змаўчанні бягучы дзень і можа быць змененая.
Стан
Па змаўчанні пуста, але яго можна змяніць на Ўзгодненая з дапамогай наладаў параметраў.
Тып
Тыпы аперацыяў:
Спісанне
калі зроблены плацёж і з'яўляецца выдаткам.
Унёсак
калі атрыманыя грошы і з'яўляецца прыбыткам.
Пераказ
калі зняцце ажыццяўляецца з аднаго рахунка і перасоўваецца на іншы рахунак. Гэты тып аперацыі не ўключаецца ў разлікі прыбыткаў/выдаткаў.
Сума
Пакажыце суму аперацыі. Другое поле сумы звязана са сцяжком Дадаткова і будзе актывавана толькі для аперацыяў пераказа.
Дадаткова
Для аперацыі пераказа, калі сума з сыходнага рахунка адрозніваецца ад рахунка для залічэння, розніца запісваецца ў асобныя палі. Гэта можа выкарыстоўвацца для змены курсу валюты.
Стан аперацыі
Няўзгодненая
Калі вы ўводзіце аперацыю, яна першапачаткова знаходзіцца ў стане Няўзгодненая. Гэта азначае, што аперацыя не перавераная з балансам вашага банка або крыдытнай установы.
Узгодненая
Пасля таго як аперацыя правяраецца і спраўджваецца з інфармацыяй аб балансе кампаніі-крыдытоўцы, яе можна пазначыць як узгодненую.
Скасаваная
Калі вы ўвялі аперацыя, якая пазней стала несапраўднай, або вы адмянілі аперацыю, замест выдалення аперацыі вы таксама можаце пазначыць яе як скасаваную, каб у вас была запіс аперацыі.
Адзчачыць для Дапрацавання
Гэты стан пазначае аперацыі, з якімі неабходныя дадатковыя дзеянні. Напрыклад, вы атрымліваеце справаздачу аб балансе ад фінансавай установы і заўважаеце, што сума аперацыі адрозніваецца ад таго, што вы запісалі, і ад таго, што ёсць у справаздачы. Вы можаце пазначыць яе для далейшага удасканалення з фінансавай ўстановай.
Дублікат
Стан будзе аўтаматычна зменены на дублікат, калі ён будзе прызнаны гэткім.
Атрымальнік
Гэта чалавек ці арганізацыя, да якіх грошы ідуць або ад якіх паступаюць.
Пстрык па кнопцы Атрымальнік адчыняе дыялогавае акно атрымальніка. Вы можаце выбраць атрымальніка з гэтага дыялогавага акна або стварыць новага атрымальніка для неадкладнага выкарыстання.
Катыгорыя
Катыгорыя абірае від прыбыткаў/выдаткаў для аперацыі.
Пстрык кнопкі Катыгорыя адчыняе дыялогавае акно катыгорыяў. Вы можаце выбраць катыгорыю з дыялогавага акна або стварыць новую катыгорыю для неадкладнага выкарыстання.
Некалькі катыгорыяў
Гэты сцяжок актывуе дыялог падзелу аперацыі
Гэта дазваляе запісваць некалькі катыгорыяў для адной аперацыі.
Можа дазволіць аперацыі запісваць катыгорыі унёскаў і выдаткаў у якасці дыпазіту і зняцці сродкаў пры ўмове захавання агульнага тыпу аперацыі і захавання яе станоўчага балана для аперацыяў унёска ці зняцця.
Нумар аперацыі
Гэта поле, каб увесці любы нумар, звязаны з транзакцыяй, напрыклад, нумар чэка.
Нататкі
Гэта поле можна выкарыстоўваць для запісу любых спецыяльных заўвагаў адносна аперацыі. Кнопка пад Нататкамі можа быць выкарыстана для выбару часта выкарстаных нататкаў.

Рыдагаванне і абнаўленне аперацыяў

Рыдагаваць існуючыя аперацыі можна некалькімі спосабамі:

Любое з гэтых дзеянняў адчыніць дыялогавае акно аперацыі, якое змяшчае падрабязную інфармацыю аб абранай аперацыі. Унясіце змены і націсніце Добра, каб захаваць змены.

Фільтраванне аперацыяў у рахунках

Аперацыі можна фільтраваць з дапамогай фіксаваных фільтраў або з дапамогай фільтра аперацыяў у праглядзе рахунка. Гэта дазволіць карыстальніку абмежаваць бачныя аперацыі тымі, якія вызначаныя адпаведным фільтрам. Затым гэтыя адфільтраваныя аперацыі можна лёгка выбраць і індывідуальна змяніць.

Пры жаданні гэтыя бачныя аперацыі можна таксама масава выдаліць.

Узгадненне і балансаванне аперацыяў

Няўзгодненыя аперацыі
Гэта азначае, што яны не былі спраўджаныя ў справаздачы з фінансавай установы.
Узгодненыя аперацыі
Аперацыю можна лічыць узгодненай, калі дадзеныя аперацыі супадаюць з дадзенымі фінансавай установы.

У MMEX ўзгодненыя і няўзгодненыя аперацыі паказваюцца рознымі значкамі. Калі банкаўскія аперацыі не перавяраюцца з выпіскай з банка, карыстальнік можа абраць, каб пры стварэнні аперацыяў у наладах Параметры ўсталяваць значэнне па змаўчанні як Узгодненае.

Пазначэнне аперацыяў для Дапрацоўкі

Некаторыя аперацыі могуць мець некаторыя праблемы, якія вы хочаце вырашыць пазней. Адзначце іх статус як на дапрацаванне. MMEX пазначае іх іншым значком.

Карыстальніцкія колеры

Карыстальнік можа паказаць 7 карыстацкіх колераў у раздзеле колеры дыялогавага акна наладаў. На панэлі дыпазітаў/тэміновых рахункаў націскаючы ад Ctrl+1 да Ctrl+7 можна задаць колер запісу аперацыі карыстальніцкі колер, вызначаны карыстальнікам. Націск Ctrl+0 верне яго да колеру, што mmex выкарыстоўвае для аперацыяў па змаўчанні.

Праца з валютамі

MMEX можна выкарыстоўваць у шматлікіх краінах і дзеля гэтага MMEX трэба ўлічваць валюту краіны выкарыстання. Пры стварэнні новай базы дадзеных у якасці осноўнай валюты пазначаецца валюта, якая выкарыстоўваецца ў краіне карыстальніка. Калі налада валюты карыстальніка не пазначаная ў валютах па змаўчанні, карыстальнік можа стварыць уласны спіс валютаў.

MMEX дазваляе нам працаваць з больш чым адной валютай. Кожны рахунак мае ўласныя налады валюты, і па змаўчанні будзе выкарыстоўвацца асноўная валюта. Калі мы ствараем рахункі ў розных валютах, то аперацыі, якія мы ствараем на гэтых рахунках, будуць адлюстроўваць валюту рахунка.

Вы можаце кіраваць валютамі з дапамогай пункта меню: ПрыладыАрганізаваць валюты.

Дадаць новую валюту:

  1. Выкарыстоўвайце кнопку Дадаць у дыялозе валютаў
  2. Дайце падыходнае імя для вашай новай валюты.
    Заўвага: Гэтае імя не змяняецца, але валюту можна выдаліць, калі яна не выкарыстоўваецца.
  3. Адрэгулюйце значэнне валюты ў Дыспетчары валютаў.
  4. Выкарыстоўвайце кнопку Абнаўленне, каб захаваць змены перад закрыццём.

Калі выкарыстоўваецца больш чым адна валюта, неабходна ўсталяваць курс пераўтварэння ў базавую валюту. Гэта дазволіць кошту валюты належным чынам адлюстроўваць кошт па базавым курсе.

Каб дазволіць аўтаматычнае абнаўленне валюты, трэба ўсталяваць код валюты для той валюты, што выкарыстоўваецца.

Праца з катыгорыямі

Катыгорыі апісваюць нагоды, з якіх былі зроблены выдаткі або або атрыманыя прыбыткі.

Катыгорыя звычайна выкарыстоўваецца для запісу прыбыткаў або выдаткаў. Паколькі MMEX дазваляе нам пераказваць грошы паміж рахункамі, таксама рэкамендуецца выкарыстоўваць катыгорыі для запісу пераказаў. Гэта дазволіць нам вызначыць, якія грошы пераводзяцца па пэўнай прычыне, напрыклад, пры пагашэнні крыдыту. У агульнай карціне гэта не будзе разглядацца як прыбытак або выдатак. Выкарыстанне адной і той жа катыгорыі для даходаў і выдаткаў парушыць паказчыкі балансу.

Прыклад: Калі мы хочам запісаць кошт кіравання аўтамабілем, мы можам наладзіць наступнае:

Першыя 4 падкатыгорыі выкарыстоўваюцца для запісу выдаткаў. Калі нам па якой-небудзь прычыне кампенсуюцца выдаткі на паліва, нам трэба будзе выкарыстоўваць кампенсацыю паліва ў якасці падкатыгорыі даходу. Гэта дазволіць нам вызначыць правільную суму, якую мы трацім на паліва для кіравання аўтамабілем. Гэта стане ясней, калі мы будзем выкарыстоўваць бюджэт.

Падзяліць катыгорыі

Пры даданні новай аперацыі мы можам выкарыстоўваць больш за адну катыгорыю для запісу. Гэта вядома як некалькі катыгорыяў.

Агульная аперацыя некалькіх катыгорыяў — гэта альбо зняццё, альбо унёсак. Нягледзячы на тое, што катыгорыі ўнутры падзелу павінны адлюстроўваць агульны тып здзелкі, кожная катыгорыя можа быць класіфікаваная як зняццё або ўнёсак у рамках падзелу.

Некалькі катэгорыяў можна лёгка праглядзець для аперацыі з дапамогай усплывальнага меню, калі існуе запіс некалькіх катэгорыяў.

Кіраванне нашымі катыгорыямі

Кіраваць катыгорыямі можна з дапамогай пункта меню: ПрыладыАрганізаваць катыгорыі. Пасля таго, як адкрыецца дыялог катыгорыяў, вы можаце дадаць новыя катыгорыі і падкатыгорыі.

Каб дадаць новую катыгорыю:

  1. Выберыце катыгорыі ў корані дрэва (уверсе)
  2. Увядзіце назву новай катыгорыі ў тэкставае поле
  3. Выкарыстоўвайце кнопку Дадаць
  4. Новая катыгорыя з'явіцца ўнізе і будзе выкарыстана пры паўторным адкрыцці дыялогавага акна.

Каб дадаць новую падкатыгорыю:

  1. Абярыце катыгорыю, да якой належыць падкатыгорыя
  2. Увядзіце новую назву падкатыгорыі ў тэкставае поле
  3. Націсніце кнопку Дадаць

Вы таксама можаце змяніць назвы, выбраўшы катыгорыю/падкатыгорыю ў спісе, змяніць назву ў тэкставым полі, а затым выкарыстоўваць кнопку Змяніць. Выкарыстоўвайце аналагічныя дзеянні, каб выдаліць катыгорыю/падкатыгорыю ў спісе.

Пераканайцеся, што ніякія аперацыі не выкарыстоўваюць гэтую камбінацыю катыгорыі/падкатыгорыі. Гэта можна зрабіць праз:

Гэта вызваліць катыгорыю, пасля чаго яе можна будзе выдаліць.

Праца з атрымальнікамі

Атрымальнікі — гэта людзі ці ўстановы, якія даюць нам грошы, або якім мы плацім за набытыя тавары і паслугі.

Вы можаце кіраваць атрымальнікамі з дапамогай пункта меню: ПрыладыДыспетчар атрымальнікаў.

Пасля таго, як адкрыецца дыялогавае акно атрымальніка, вы можаце дадаваць новых атрымальнікаў, рыдагаваць або выдаляць існуючых.

Каб дадаць новага атрымальніка:

  1. Увядзіце імя атрымальніка ў поле Пошук
  2. Выкарыстоўвайце кнопку Дадаць

Вы таксама можаце выбраць атрымальніка ў спісе, а затым з дапамогай кнопкі Змяніць або Выдаліць выканаць неабходнае дзеянне.

Каб выдаліць атрымальніка, пераканайцеся, што ніякія аперацыі не выкарыстоўваюць гэтага атрымальніка. Гэта можна зрабіць:

Гэта звольніць атрымальніка, пасля чаго яго можна будзе выдаліць.

Імпарт фінансавых дадзеных

Імпарт з WebApp

MMEX мае лёгкі WebApp, які можна ўсталяваць на будзь-які вэб-паслужнік PHP, напрыклад NAS, агульны хостынг або іншую лакальную ўстаноўку PHP.

Вы можаце загрузіць усе неабходныя файлы са старонкі праекта WebApp.

Каб запусціць WebApp, вам трэба толькі:

  1. распакаваць файл у папку на вэб-серверы або загрузіць файлы праз FTP
  2. перайменаваць htaccess.txt у .htaccess (у Windows вам трэба зрабіць гэта з CMD і камандай перайменаваць)
  3. уключыць PDO_SQLite пры неабходнасці

Затым проста адкрыйце ў браўзэры URL тэчкі, запоўніце першыя налады і ўстаўце правільны URL і GUID у налады MMEX (укладка імпарт/экспарт).

Пасля пры кожным запуску MMEX будзе звяртацца да WebApp для новай аперацыі, якая будзе загружана і імпартавана ў базу дадзеных дадатка на кампутары.

Усе асноўныя налады, звязаныя з аперацыямі, будуць аўтаматычна сінхранізаваныя з WebApp, такім чынам, усе вашыя рахункі і атрымальнікі гатовыя да дадавання новай аперацыі.

Імпарт з файлаў QIF

Quicken Interchange Format (QIF) — гэта адкрытая спецыфікацыя для чытання і запісу фінансавых дадзеных на носьбіты інфармацыі (напрыклад, файлы). Файл QIF звычайна мае наступную структуру:

!Type:радок ідэнтыфікатара тыпу
[код з аднаго сімвала] Фактычныя дадзеныя
...
^
[код з аднаго сімвала] Фактычныя дадзеныя
...
^

Кожны запіс заканчваецца знакам ^ (курсор).

Глядзіце прыклад транзакцыі QIF:

! Type:Bank Загаловак
D6/ 1/94 Дата
T-1,000.00 Сума
N1005 Нумар
Pбанк атрымальніка іпатэкі
^ Канец аперацыі

QIF старэйшы за Open Financial Exchange (OFX). Няздольнасць супаставіць імпартаваныя аперацыі з інфармацыяй аб бягучым рахунку - адзін з асноўных недахопаў QIF. Фінансавыя ўстановы звычайна падтрымліваюць прадастаўленне ўладальнікам рахункаў загружаемай інфармацыі.

MMEX можа імпартаваць аперацыі з пэўных тыпаў фарматаў QIF ва ў рахунак (тып QIF можна даведацца, адкрыўшы яго ў тэкставым рэдактары)

!Type:Bank
Аперацыі па банкаўскім рахунку
!Type:Cash
Аперацыі з грашовымі рахункамі
!Type:CCard
Аперацыі па рахунку крыдытнай карты

Пасля імпарту з QIF усе аперацыі будуць мець Стан «Дапрацаваць». Вы можаце пазначыць усе аперацыі з гэтым станам з дапамогай каманды масавай налады стану з дапамогай кантэкстнага меню па правай кнопкі мышы ў праглядзе рахунка.

Імпарт з універсальнага фармата CSV

Ёсць праблема, калі карыстальнікам неабходна папярэдне наладзіць файлы CSV банкаўскіх аперацыяў у фіксаваны фармат, неабходны для MMEX. Каб яе пазбегнуць, можна імпартаваць файлы CSV, дзе парадак палёў цалкам адвольны.

Каб выкарыстоўваць гэты імпарцёр, абярыце рахунак, у які вы хочаце імпартаваць, а затым абярыце парадак палёў у файле CSV, пазначыўшы і выбраўшы са спісу магчымых палёў. Пасля гэтага MMEX будзе імпартаваць файл CSV з выкарыстаннем інфармацыі аб фармаце, вызначанай карыстальнікам.

MMEX можа імпартаваць з самых розных фарматаў. Адзін з іх — гэта файл CSV фіксаванага фармату. Гэты фармат файла дакладна адпавядае фармату CSV, які MMEX можа экспартаваць. Такім чынам, можа быць карысна перамясціць дадзеныя з аднаго файла базы дадзеных .mmb у іншы файл базы дадзеных .mmb. Каб было прасцей зразумець фармат файла CSV, вы можаце паспрабаваць экспартаваць рахунак у файл CSV, а затым прааналізаваць ягоны фармат.

Параметры палёў CSV наступныя:

Дата
Дата аперацыі (у фармаце, вызначаным у ПрыладыПараметры…Агульныя)
Атрымальнік
Каму была зробленая аперацыя. У выпадку аперацыі пераказа гэта адлюстроўвае назву рахунка, з якога быў зроблены пераказ, або рахунак, на які ён быў зроблены.
Сума (+/-)
Сума аперацыі. Калі гэта станоўчае значэнне, гэта унёсак, адмоўнае значэнне - зняцце (ёсць магчымасць мяняць)
Катыгорыя
Катыгорыя аперацыі
Падкатыгорыя
Падкатыгорыя аперацыі
Нататкі
Нататкі аб аперацыях
Нумар
Нумар аперацыі
Спісанне
Станоўчая сума, якая разглядаецца як спісанне. Не выкарыстоўвайце, калі паказваеце суму (+/-)
Унёсак
Станоўчая сума, якая лічыцца унёскам. Не выкарыстоўвайце, калі паказваеце суму (+/-)
Пляваць
Ігнараваць гэтае поле

Пры стварэнні файла CSV пераканайцеся, што вы выдалілі коскі з унёскаў і спісанняў. Гэта можна лёгка зрабіць з дапамогай такой праграмы, як Excel або OpenOffice Calc.

Пасля імпарту з QIF усе аперацыі будуць мець стан «Дапрацаваць». Вы можаце пазначыць усе аперацыі з гэтым станам з дапамогай каманды масавай налады стану з дапамогай меню правай кнопкі мышы ў праглядзе рахунка.

Імпарт з файлаў XML

Імпарт з XML распазнае XML -файл у фармаце Excel з імем XML Spreadsheet 2003 у Excel. Гэта рэкамендаваны спосаб імпарту, калі патрабуецца імпарт аперацыяў з Excel. Метад імпарту і выбар поля такі ж, як імпарт з CSV.

Экспарт дадзеных

Экспарт у файлы CSV

MMEX можа экспартаваць у файл фіксаванага фармату CSV. Гэты фармат файла дакладна адпавядае фармату CSV, які MMEX можа імпартаваць. Такім чынам, можа быць карысна перамясціць дадзеныя з аднаго файла базы дадзеных .mmb у іншы файл базы дадзеных .mmb. Каб было прасцей зразумець фармат файла CSV, вы можаце паспрабаваць экспартаваць рахунак у файл CSV, а затым прааналізаваць ягоны фармат.

Агульны фармат выглядае наступным чынам:

Дата
Дата аперацыі (у фармаце, вызначаным у ПрыладыПараметры…Агульныя)
Атрымальнік
Каму была зробленая аперацыя. У выпадку аперацыі пераказа гэта адлюстроўвае назву рахунка, з якога быў зроблены пераказ, або рахунак, на які ён быў зроблены.
Тып аперацыі
Гэта можа быць спісанне або унёсак
Сума
Сума аперацыі як станоўчае значэнне
Катыгорыя
Катыгорыя аперацыі
Падкатыгорыя
Падкатэгорыя аперацыі, калі яна ёсць (у адваротным выпадку пустая)
Нататкі
Нататкі аб аперацыі

Экспарт у файлы XML

MMEX можа экспартаваць у файл XML. Фармат XML сумяшчальны з Excel і той можа яго прачытаць. Агульны фармат такі ж, як і CSV.

Экспарт у файлы QIF

MMEX можа экспартаваць рахунак у файл фармату QIF. Гэты фармат таксама можа быць выкарыстаны MMEX для перазагрузкі дадзеных у рахунка.

Перыядычныя аперацыі

Перыядычныя аперацыі — гэта спецыяльныя аперацыі, якія мы наладжваем дзеля таго, каб аперацыя была ўведзена ў базу дадзеных у будучыню. Гэтыя аперацыі звычайна адбываюцца праз пэўныя прамежкі часу, напрыклад, аплата рахункаў.

Гэтыя аперацыі:

Перыядычныя аперацыі можна атрымаць з дрэва навігацыі або з пункта меню ПрыладыЗапланаваныя аперацыі. Адкрыецца старонка «Планаванне».

Каб стварыць новую аперацыю, выкарыстоўвайце кнопку Новая:

  1. Наладзьце падрабязныя звесткі аб перыядычных аперацыях, вызначыўшы, на які рахунак будзе прызначана аперацыя, калі яна будзе актываваная.
    1. Абярыце перыяд паўтарэння як штодзённая, штотыднёвая і г.д.
    2. Запланаваць аперацыю
      • Паўтараецца: праз х дзён/месяцаў
        1. Пакажыце дату пачатку дзейнасці.
        2. Абраны перыяд у днях ці месяцах залежыць ад выбара у выпадаючым спісе.
        3. Змена перыяда наноў актывуюць кнопку Далей. Пасля ўводу аперацыі яе дзейнасць становіцца неактыўнай.
        4. Выкарыстоўвайце кнопку Далей, каб перасунуць дату аперацыі на дату наступнага раза.
      • Паўтараецца: кожныя х дзён/месяцаў
        1. Пакажыце дату, калі аперацыі будзе маць месца наступнага раза.
        2. Калі ласка, увядзіце колькасць разоў, калі аперацыя будзе адбывацца, у Плацяжоў агулам. Адсутнасць лічбы азначае «паўтараць бясконца».
  2. Вызначце, калі карыстальніку будзе прапанавана пацвердзіць увод аперацыі ў тэрмін.
  3. Наладзьце раздзел «Звесткі аб аперацыі» аналагічна стварэнню новых аперацыяў.

Фонды і акцыі

MMEX дазваляе адсочваць фонды і акцыі. Кошт акцыяў дадаецца да вашага агульнага баланса.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў фондах, акцыях і кіраванні дывідэндамі у MMEX

Кіраванне актывамі

MMEX дазваляе адсочваць асноўныя сродкі, такія як аўтамабілі, дамы, зямля і іншыя. Кожны актыў можна павялічваць па пэўнай стаўцы ў год, амартызаваць па пэўнай стаўцы ў год або не змяняць ў кошце.

Агульныя актывы дадаюцца да вашага агульнага фінансавага баланса.

Доступ да актываў ажыццяўляецца праз ПрыладыАктывы або праз меню навігацыі.

Актывы ствараюцца ў акне кіравання актывамі.

Аперацыі з актывамі дадаюцца ў актыў і прывязваюцца да рахунка.

Бюджэтаваньне

Бюджэтаванне ў MMEX

Справаздачы

MMEX дазваляе рабіць розныя справаздачы. Абярыце адпаведную справаздачу ў падзеле Справаздачы ў дрэве навігацыі. Некаторыя справаздачы патрабуюць некаторага ўводу дадзеных ад карыстальніка, некаторыя - не.

Справаздачы аб фінансавым годзе

Гэтыя справаздачы звычайна не пачынаюцца ў пачатку каляндарнага года і з’яўляюцца галінамі назваў асноўных справаздачаў. Гэтыя справаздачы ахопліваюць:

  1. Папярэдні фінансавы год.
  2. Бягучы фінансавы год.

Карыстальнік можа змяніць дату пачатка ў любы дзень любога месяца на цягам 12 месяцаў з дапамогай меню MMEXНаладыАгульныя.

Справаздачы аб аперацыях

Гэта дазваляе карыстальніку фарміраваць канкрэтныя справаздачы на аснове абраных карыстальнікам крытэраў.

Справаздача аб аперацыях звычайна выкарыстоўваецца для пошуку канкрэтных аперацыяў, здзейсненых у Крыдытных або Тэрміновых рахунках. Гэтую справаздачу таксама можна выкарыстаць для адлюстравання канкрэтных звестак пра абраны рахунак.

Спіс аб аперацыях у справаздачы можна раздрукаваць або захаваць у выглядзе файла HTML.

Аперацыі пераказа у справаздачах

Паколькі аперацыя пераказа — гэта спісанне з аднаго рахунка і ўнёсак на іншы рахунак, справаздача аб аперацыі, зробленая на некалькіх рахунках, губляе арыенцір для вызначэння таго, ці з'яўляецца аперацыя унёскам або спісаннем.

Калі справаздача аб аперацыях выкарыстоўваецца для пэўнага рахунка, то падчас стварэння справаздачы будзе выкарыстоўвацца адпавяднасць рэквізітам рахунка. У гэтай справаздачы вядомы арыенцір для пераказаў, што будзе адлюстроўвацца ў справаздачы з адлюстраваннем слушных балансаў.

Справаздачы аб руху грашовых сродкаў

У гэтай справаздачы прагназуецца аб'ём наяўных сродкаў на аснове будучых абавязацельстваў.

У справаздачы будуць выкарыстоўвацца перыядычныя аперацыі для розных рахункаў і штомесяц адлюстроўвацца на 10 гадоў наперад. Гэта становіцца прагнозам аб колькасці грошай, што можа быць даступныя кожны месяц на аснове бягучых плацяжоў.

Дыспетчар агульных справаздачаў

Дыспетчар агульных справаздачаў

Друк справаздачаў

MMEX падтрымлівае друк усіх справаздачаў, што можна праглядаць.

Пасля прагляду справаздачы вы можаце раздрукаваць справаздачу з дапамогай меню ФайлДрук….

Налады MMEX

Вы можаце змяніць некаторыя паводзіны MMEX падчас выканання, змяніўшы параметры ў дыялогу опцыяў.

Дасяг з меню з дапамогай MMEX → Параметры.

Панэль Агульныя

Імя карыстальніка
Гэта поле выкарыстоўваецца як загаловак на галоўнай старонцы і ў справаздачах.
Калі пакінуць гэтае поле пустым, будуць выдалены загалоўныя старонкі і загалоўкі справаздачаў.
Асноўная валюта
Налада асноўнай валюты выкарыстоўваецца для вызначэння валюты базы дадзеных. Асобныя рахункі будуць выкарыстоўваць гэта па змаўчанні, але гэта можна змяніць, калі патрабуецца іншая валюта.
Фармат даты
Налада фармату даты выкарыстоўваецца для кантролю за тым, як павінны адлюстроўвацца даты, а таксама як трэба разабраць даты пры імпарце файлаў QIF, CSV.
Фінансавы год
Задае дзень пачатку і месяц для перыяда фінансавага года, у адрозненне ад каляндарнага года. Гэта выкарыстоўваецца ў бюджэтах і справаздачах.
Выкарыстоўваць арыгінальную дату…
Актывуйце, каб выкарыстоўваць дату аперацыі пры выкарыстанні аперацыі ўстаўкі пры праглядзе абранага рахунка.
Выкарыстоўваць гук аперацыяў…
Актывуйце, каб прайграць гук пры ўводзе аперацыі.

Прагляд панэлі параметраў

Бачныя аперацыі
Гэта вызначае, якія аперацыі разглядаюцца як стандартныя ў праглядзе рахунка.
Каэфіцыент маштаба HTML
Гэта вызначыць памер шрыфта, які будзе выкарыстоўвацца на хатняй старонцы і ў справаздачах.
Колеры карыстальніка
Дазваляе карыстальніку змяняць колеры ў MMEX у адпаведнасці са сваім стылем.

Панэль сеткі

Налады WebApp
Пазначце URL і GUID вашай ўсталёўкі WebApp, каб дазволіць сінхранізацыю дадзеных. Параметры можна знайсці на старонцы кіраўніцтва WebApp.

Панэль Іншыя

Вэб-старонка каціроўкі акцыяў
Гэты URL выкарыстоўваецца кнопкай «Абнавіць» на старонцы «Фондавыя інвестыцыі». Гэты URL таксама выкарыстоўваецца дыялогавым акном Новы/Рыдагаваць акцыі для адлюстравання вэб-старонкі з пералічанымі акцыямі. Па змаўчанні — гэта фінансы Yahoo. Акрамя таго, пры неабходнасці можна выкарыстоўваць іншыя сайты.
Новыя налады дыялогу аперацыяў
Змяняе налады па змаўчанні для дыялогавага акна Новыя/Змяніць аперацыі
Рызервовае капіраванне базы дадзеных
Задае спосаб рызервовага капіявання пры запуску MMEX.
Стварыць новую рызервовую копію пры запуску MMEX
Гэта капіюе базу дадзеных у новы файл з сённяшняй датай, калі вы пачынаеце працу MMEX з ягоным запускам.
Пры паўторным запуску MMEX файл не будзе перапісаны. Калі ёсць больш за 4 файла рызервовага капіявання, самы даўні файл выдаляецца.
Рызервовае капіраванне базы дадзеных пры выхадзе
Калі вы зацыянеце MMEX, існуючая база дадзеных будзе скапіяваная ў файл рызервовай базы дадзеных за той дзень, калі былі выяўленыя змены ў базе дадзеных. Калі змены ўносяцца ў той жа дзень, існуючая рызервовая копія перапісваецца. Калі ёсць больш за 4 файла рэзервовага капіявання, самы даўні файл выдаляецца.
Падзяляльнік CSV
Выкарыстоўваецца ў якасці раздзяляльнага знака пры разборы файлаў CSV. Гэта карысна для змены , па змаўчанні пры працы з валютамі, якія выкарыстоўваюць , для пазначэння дзесятковых сымбаляў ў сумах.

Частыя пытанні

Як я магу зрабіць свой унёсак?

Вы можаце зрабіць унёсак, калі:

З якой нагоды у назве дадатка прысутнае «EX»?

Першапачаткова я распрацоўваў дадатак для асабістых фінансаў пад назвай Money Manager. Ён быў напісаны на .NET і хутчэй маў мэтой навучанне, чым сур'ёзную распрацоўку праграмнага забеспячэння. Ён вырас далёка за рамкі арыгінальнага дызайну. Дадатак быў замароджаны і пачалася праца над новай версіяй, якая мела аналагічны інтырфейс карыстальніка і функцыянал, але напісаная на C++.

Звычайна Microsoft называе сваю другую версію палепшаных праграмных API з пашырэннем Ex, як у doSomething() і doSomethingEx(). Такім чынам, я проста рушыў услед мадэлі і прыставіў «EX» да канца.

Ці з'яўляецца фармат файла .mmb тайным (прапрыетарным)?

Не, фармат .mmb не з'яўляецца тайным.

MMEX выкарыстоўвае базы дадзеных SQLite для захоўвання дадзеных карыстальнікаў. Гэта азначае, што файл .mmb з'яўляецца звычайнай базай дадзеных SQLite. SQLite — адна з самых маленькіх бясплатных рэляцыйных сістэмаў баз дадзеных і існуе маса інструментаў для адкрыцця і дасяга да баз дадзеных SQLite. SQLiteSpy і SQLite Browser — дзве такія ўтыліты. Пасля таго, як вы адкрыеце базу дадзеных з дапамогай гэтых інструментаў, вы зможаце рабіць з дадзенымі ўсё, што заўгодна.

Ці ў бяспецы мае дадзеныя?

Так. Вашы дадзеныя ў поўнай бяспецы.

Дадзеныя аўтаномна змяшчаюцца на вашым кампутары (або USB-назапашвальніку, калі вы зрабілі дадатак партатыўным). Для дадатковай абароны вашых дадзеных зараз можна дадаць шыфраванне. Гэта прымяняе пароль да файла базы дадзеных і можа быць адчыненае MMEX або любым іншым праграмным забеспячэннем, калі ў вас слушны пароль.

Ці можа MMEX працаваць з USB-носьбіта?

Так.

MMEX - гэта партатыўны дадатак, што азначае магчымасць працы без усталёўкі; напрыклад, з флэшкі. Калі MMEX знаходзіць mmexini.db3 у сваёй тэчцы, ён прымае партатыўны рэжым. Скапіюйце файлы mmex на USB-носьбіт і скапіюйце свой mmexini.db3 у тэчку mmex на гэтым дыску.

Каб зрабіць MMEX партатыўным:

Як даведацца, што MMEX не спрабуе скрасці маю канфідынцыйную фінансавую інфармацыю?

Наогул, з будзь-якім дадаткам з зачыненым (прапрыетарным) зыходным кодам вы маеце давяраць словам вытворцы адносна бяспекі дадзеных. Але паколькі зыходны код MMEX з'яўляецца адчыненым (open source), вы можаце праверыць гэтую заяву самастойна.

Нават калі вы не эксперт па C++, вы можаце быць упэўненыя, што будзь-які чалавек можа атрымаць дасяг да зыходнага кода ў будзь-які час і праверыць адпаведнасць дзянняў MMEX зробленым заявам.

MMEX падключаецца да Інтырнэта толькі для дасылання ананімнай статыстыкі выкарыстання або пры праверцы абнаўлення. Вось прыклад дадзеных, што дасылае MMEX:

Вэрсія Аперацыйная сістэма Мова Краіна Здатнасць экрана Час пачатку Час заканчэння
1.3.0 Portable Windows 8 (build 9200), 64-bit edition english United States 1366x768 2014-05-01 09:00:00 2014-05-01 09:01:30

Як раздрукаваць выпіскі па рахунку з дапамогай MMEX?

Каб надрукаваць выпіску з аперацыямі з любым адвольным наборам крытэрыяў, выкарыстоўвайце фільтр аперацыяў, каб выбраць патрэбныя аперацыі, а затым раздрукуйце з меню FilePrint….

Дасяг да фільтра аперацыяў ажыццяўляецца са СправаздачыСправаздача аб аперацыях у дрэве навігацыі або з кнопкаў хуткай навігацыі ў левым верхнім куце MMEX.