Вярнуцца ў пачатак

Фонды і акцыі

Фонды, акцыі і кіраванне дывідэндамі

Тэрміны Фонды і Акцыі звычайна азначаюць адно і тое ж, але ў залежнасці ад таго, як мы выкарыстоўваем гэтыя тэрміны, могуць азначаць розныя рэчы. Надалі мы называем Фонды кампаніямі, а акцыі — адзінкамі кошта ўнутры кампаніі. Звычайна мы атрымліваем Фонды праз фондавага брокера і купляем або прадаем акцыі кампаніі.

Ініцыялізацыя фондаў і акцыяў уяўляе сабой двухэтапны працэс.

  1. Спачатку мы ствараем Запіс Фондаў і звязаны з ім Паявы Рахунак.
  2. Мы дадаем зыходную інфармацыю аб акцыях на наш паявы рахунак.

Будь-якія наступныя аперацыі, звязаныя з рухамі акцыяў, даступныя праз кампанію ў праглядзе «Фондавы партфель».

Любая аперацыя, звязаная з нашымі звычайнымі рахункамі, ажыццяўляецца праз Прагляд рахункаў з дапамогай адпаведнага паявога рахунка.

Стварэнне фондавага партфеля для нашых інвестыцыяў

Для таго, каб выкарыстоўваць фонды і акцыі ў MMEX, нам трэба стварыць рахунак тыпу: Інвестыцыі.

Назва гэтага рахунка звычайна будзе назвай біржавога брокера. У нашым прыкладзе мы выбралі біржавога брокера пад назвай «Yahoo Finance».

Гэты рахунак з'явіцца ў дрэве навігацыі пад загалоўкам Фондавыя партфелі. Калі мы разгортваем галіну «Фондавыя партфелі» у дрэве навігацыі, мы ўбачым наш нядаўна створаны рахунак фондавага партфеля.

Выбар нашага новага рахунка «Yahoo Finance» адчыняе выгляд: Фондавы партфель: Yahoo Finance. З гэтага пункта мы зараз можам дадаць акцыі, якімі мы валодаем.

Даданне акцыяў у наш фондавы партфель

Фондамі мы называем кампаніі, у якіх мы набылі акцыі.

Скажам, калі мы купляем акцыі дзвюх кампаніяў у фондавага брокера Yahoo Finance, то мы ствараем новыя запісы ў выглядзе партфеля акцыяў для нашых кампаніяў.

У якасці пачатковага запіса для кожнай кампаніі мы пішам наступнае:

Назва кампаніі
Гэта таксама дазволіць нам стварыць рахунак акцыяў для гэтай жа кампаніі.
Прыклад: Alpha Corporation
Цікер (Фондавы сымбаль)
APC — код фондавай біржы, AX — фондавая біржа для атрымання бягучай інфармацыі аб кошце акцыяў
Прыклад: APC.AX
Сколькі акцыяў
Пачатковая колькасць акцыяў
Цана акцыі
Гэта кошт за акцыю
Камісія
Гэта, як правіла, астатняе значэнне для няпоўных акцыяў
Прыклад: Купля акцыяў на суму $1000,00 па $2,35 за акцыю дае 425 акцыяў і $1,25 у якасці камісіі.
Прыклад новай іныестыцыі у фонд

Захоўваючы гэты запіс, можна наладзіць Паявы Рахунак і Сувязь акцыі.

Наступнае выкарыстанне гэтага дыялога дазваляе абнавіць кошт акцыяў для гэтага фонда. Калі былі набытыя дадатковыя акцыі, гэтая цана паўплывае на ўсе акцыі.

Даданне пачатковых акцыяў у наш фонд

Зараз, калі мы стварылі зыходны запіс акцыяў, нам трэба дадаць апераыю ў наш фонд, каб стварыць пачатковы запіс акцыяў. Першапачатковая інфармацыя аб акцыях перадаецца ў нашу новую аперацыю акцыяў.

Тут мы дадамо дадатковую інфармацыю, падобную да звычайнай аперацыі.

Рахунак
Гэта будзе звязаны Рахунак акцыяў, створаны пры першапачатковым стварэнні акцыяў. Калі гэтага не было зроблена, для гэтай аперацыі можна выкарыстоўваць будзь-які іншы рахунак.
Каб адсочваць аперацыі, рэкамендуецца стварыць паявы рахунак.
Тып
Спісанне з рахунка акцыяў уяўляе сабой унёсак на фактычныя акцыі
Унёсак на рахунак акцыяў ўяўляе сабой спісанне з фактычных акцыяў
Пералічэнне
Усе аперацыі з акцыямі - гэта фактычныя пералічэнні на і з фактычных інвестыцыяў у акцыі ў залежнасці ад аперацыі, якая заключаецца ў набыцці або продажы акцыяў.
Калі ж аперацыю трэба ўлічваць як выдатак або прыбытак, мы прыбяром пералічэнне.
Даданне акцыяў да нашай аперацыі

Даданне наступных запісаў акцыяў у наш фонд

Купля або продаж акцыяў дасягаецца шляхам доступа да запіса акцыяў у праглядзе фондавага партфеля і дадання новай аперацыі.

Тут нам трэба дадаць інфармацыю аб акцыі і кантраляваць набыццё або продаж праз раздзел аперацыяў запісу акцыі:

Набыццё акцыяў
Тып аперацыі — Спісанне
Продаж акцыяў
Тып аперацыі — Унёсак

Рахунак фондавага партфеля

Наш рахунак фондавага партфеля зараз адлюстроўвае рызюмэ нашых акцыяў.

Прыклад

Кампаніі Alpha Corp і Beta Corp вядуць свае рахункі ў Yahoo Finance. Тут мы схавалі некаторыя загалоўкі, паколькі яны ў гэтым праглядзу бессынсоўныя.

Выгляд фондавага партфеля, які змяшчае нашыя новыя акцыі

Заўвага: Першапачатковы кошт акцыяў у гэтым прадстаўленні не пазначаны. Гэта адбываецца таму, што кошт акцыяў становіцца бессынсоўным у рызюмэ, паколькі кожнае набыццё звычайна мае розны кошт акцыяў.

Прагляд спісу фондавых аперацыяў

Калі мы дадалі акцыі на свой рахунак, мы можам убачыць звязаныя з імі транзакцыі з дапамогай прагляда транзакцыяў

Спіс акцыяў з прагляду партфеля для нашага фонда

Паявыя Рахункі (рахункі акцыяў)

Паявы Рахунак змяшчае аперацыі, звязаныя з акцыямі гэтай кампаніі.

Першапачаткова мы адкладалі грошы на інвестыцыі ў фонды і акцыі. Гэта дасягаецца шляхам пераказу грошаў з нашых агульных рахункаў на паявы рахунак.

Па меры набыцця акцыяў і атрымання дывідэндаў мы можам адсочваць нашы інвестыцыі з цягам часу.

У аперацыях мы таксама можам выкарыстоўваць назву кампаніі ў якасці атрымальніка. Таксама пажадана стварыць катыгорыі:

Спіс акцыяў з прагляду партфеля для нашага фонда:

Прагляд рахунка для рахунка акцыяў: Alpha Corp

Даданне дывідэндаў у нашы акцыі

Праз паявы рахунак мы можам дадаваць да яго звычайныя аперацыі.